16 біт
У камп’ютарнай архітэктуры — 16-разрадныя цэлыя лікі, адрасы памяці, ці іншыя тыпы даных памерам 16 біт (2 актэты). Шаснаццацібітныя ЦПП і АЛП — архітэктуры, заснаваныя на рэгістрах і шынах дадзенага памеру. 16-біт — таксама назва пакалення камп’ютараў, калі шаснаццацібітныя працэсары былі стандартнымі. Шаснаццацібітныя сістэмы могуць адрасаваць да 16 МБ АЗП пры наяўнасці 24-бітнай шыны памяці, як, напрыклад, Intel 386SX.
Шаснаццацібітная архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]HP BPC, прэзентаваны ў 1975 годзе, быў першым 16-бітным мікрапрацэсарам у свеце. Вядомыя 16-бітныя працэсары уключаюць PDP-11, Intel (мадэлі з 8086 па 80386 SX уключна) і WDC 65C816. Intel 8088 быў праграмна-сумяшчальным з Intel 8086, і меў 16-бітныя інструкцыі, хоць яго вонкавая шына была 8-бітная. Іншыя вядомыя 16-бітныя працэсары ўключаюць Texas Instruments TMS9900 і Zilog Z8000.
16-разрадны цэлы лік можа захоўваць 216 (ці 65 536) унікальных значэнняў. У бяззнакавым прадстаўленні, гэта значэнні цэлых лікаў ад 0 да 65535; з ужываннем «пашырэння да двух» дыяпазон магчымых значэнняў: ад −32768 да 32767. Такім чынам, працэсары з 16-разраднай адрасацыяй памяці могуць атрымаць прамы доступ 64 KB адрасавальнай памяці.
16-бітныя працэсары былі амаль цалкам выціснуты ў індустрыі персанальных камп’ютараў, але па-ранейшаму ўжываюцца ў самых разнастайных убудаваных прыладах. Напрыклад, 16-бітны працэсар XAP ужываецца ў шматлікіх ASIC.